Спакусіліся на кашалёк

Источник материала:  
21.04.2010 — ЧП

Зніклая без вестак школьніца "засвяцілася" на крадзяжы

У сталіцы затрыманы 21-гадовы студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта і 15-гадовая вучаніца адной са школаў Мінска.

Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў на транспарце, студэнт і школьніца падазраюцца ў крадзяжы кашалька са століка ў кавярні "Зімні сад", што размешчаны ў будынку чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі. Пацярпелы, 43-гадовы мінчанін, які быў нецвярозым, пакінуў кашалёк з дакументамі, банкаўскай карткай, 150 тысячамі рублёў і 15 доларамі без нагляду. Чым і скарысталіся падазроныя, якія хуценька прыхапілі чужое дабро. Як высветлілася, затрыманая школьніца расшукваецца з 6 красавіка Першамайскім РУУС Мінска як зніклая без вестак.

Ігар ГРЫШЫН.

Пажывіцца калгасным не ўдалося

Дырэктар СПК "Нарутавічы" Бярозаўскага раёна звярнуўся ў міліцыю, бо зламыснікі сарвалі навясны замок з памяшкання рамонтнага цэха і скралі 5 электрарухавікоў і 11 стартараў рознай магутнасці — усяго маёмасці на суму каля 3 700 000 рублёў. Хутка была затрымана ўся злачынная чацвёрка жыхароў Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў: самаму старэйшаму з іх 55 год, малодшаму — няпоўных 20.

Яна СВЕТАВА.

"Візавае" махлярства

Паводле інфармацыі прэс-службы ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства) у дачыненні да 27-гадовага жыхара г. Масты. Падставай паслужылі заявы грамадзян і пацверджаныя ў ходзе праверкі факты аб тым, што ён неаднаразова аказваў садзейнічанне ў атрыманні бясплатных шэнгенскіх візаў жыхарам Гродна і Мастоў за буйное грашовае ўзнагароджанне.

Людзі, якія пацярпелі ў выніку падобных махлярскіх дзеянняў, могуць звяртацца ва УКДБ па Гродзенскай вобласці па тэлефоне 8 (0152) 72-21-18.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←В Ереване авторитеты от политики и криминала устроили массовую драку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика