Серыйны аўтазлодзей

Источник материала:  
20.04.2010 — ЧП

Праваахоўнікамі затрыманы 22-гадовы жыхар сталіцы, які падазраецца ва ўчыненні 19 крадзяжоў аўтамабільных люстэркаў у Партызанскім раёне і 6 — у Першамайскім.

Паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, узялі зладзюжку супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага раёна пры сілавой падтрымцы байцоў палка міліцыі спецпрызначэння ГУУС Мінгарвыканкама. Затрымалі аўтазлодзея якраз у той момант, калі ён сустракаўся з перакупшчыкам люстэркаў, які меў намер збыць іх на тэрыторыі Расіі. У затрыманага было канфіскавана 49 лінзаў люстэркаў задняга віду ад аўтамабіляў маркі "Мерседэс". Між іншым, рынкавы кошт люстэркаў складае 200—300 долараў ЗША, а вось злачынца спрабаваў іх прадаць усяго па 20 долараў за камплект. Устанаўліваецца, ці мае ён дачыненне да аналагічных злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы.

Ігар ГРЫШЫН.

←Разбойное нападение на пункт обмена валют в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика