Пайшоў з дому і не вярнуўся

Источник материала:  
19.04.2010 — ЧП

Міліцыя адшуквае 24-гадовага маладзечанца Міхаіла Шлойду, які 7 сакавіка раніцай пайшоў са свайго дома па адрасе: вуліца Валынца, дом 2, кватэра 4, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Міхаіл Сцяпанавіч Шлойда. Нарадзіўся 7 верасня 1985 года.

Яго прыкметы: рост 175 сантыметраў, хударлявага целаскладу. Твар авальны, бледны, лоб сярэдні, бровы дугападобныя, вочы зялёныя, нос прамы, рот сярэдні, вусны тонкія, вушы авальныя, валасы прамыя, светла-русыя.

Быў апрануты: чорная кепка, чорная балоневая куртка, цёмна-сінія джынсы, чорны світэр з белымі ўстаўкамі, чорныя красоўкі.

Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне ці лёс Міхаіла Шлойды, міліцыя просіць паведаміць па тэлефоне ў Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі. Ананімнасць гарантуецца.

Аддзел інфармацыі.

←Задержан подозреваемый в разбойном нападении на пункт обмена валют в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика