Кулаком па галаве
19.04.2010
—
ЧП
У ліфце дома №55 на вуліцы Францыска Скарыны 17 красавіка вечарам 52-гадовы мужчына ўдарыў кулаком у вуха жанчыну, сваю равесніцу.
Ад удару ў пацярпелай з твару ўпалі акуляры. Жанчына заявіла ў міліцыю. Нарад міліцыі ў гэтым жа пад'ездзе затрымаў нападальніка. Падазронага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Хуліганства”, паведаміў “РГ” начальнік дзяжурнай часці райаддзела ўнутраных спраў
Ігар Шупенка.