Выхаваны кішэннік
16.04.2010
—
ЧП
Мужчына прапанаваў пасажырцы тралейбуса сесці на сваё месца, каб... абакрасці
На шчасце пацярпелай, уцячы зламыснік не паспеў, бо быў своечасова выкрыты — проста на прыпынку, калі спрабаваў пакінуць салон тралейбуса. А разыграўся "спектакль аднаго акцёра" ў сталічным тралейбусе 16 маршрута. Падчас руху зладзюжка ўпільнаваў ахвяру і ветліва прапанаваў ёй сесці, вызваліўшы месца. Калі ж ён ушчыльную наблізіўся да апошняй, то не губляў дарэмна часу: змог выцягнуць са знешняй кішэні сумачкі партманет, у якім знаходзілася 252 тысячы рублёў, 105 долараў ЗША. 31-гадовы мінчанін быў ужо неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў. Затрыманаму пагражае да 4 гадоў.
Ігар ГРЫШЫН.