Дзве спробы кантрабанды

Источник материала:  
15.04.2010 — ЧП

Дзвюх расіянак затрымалі мытнікі 13 красавіка ў цягніку “Калінінград-Масква”. Жанчыны незаконна з Літвы перавозілі партыю адзення польскай вытворчасці.
Казалі, нібыта для асабістага карыстання. Ім не паверылі і разам з адзеннем адправілі назад у Літву. На наступны дзень расіянак заўважылі ў гэтым жа цягніку. Тавару з імі не было. Памежнікі з мытнікамі пільна агледзелі цягнік і знайшлі тое ж адзенне ў суседнім вагоне. Пасажыркі не прызналіся, што тавар належыць ім. Адзенне на суму 10,5 мільёна рублёў канфіскаванае, расказаў “РГ” намеснік начальніка Ашмянскай мытні Сяргей Собалеў.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←В Пружанском районе разбился дельтаплан, погиб один человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика