На страусавай ферме ў Кобрынскім раёне вартаўнік забіў чатырох птушак

Источник материала:  
09.04.2010 11:55 — ЧП
У Кобрынскім раёне на страусавай ферме сумеснага беларуска‑польскага ТАА «ПМ і кампанія», якая размяшчаецца непадалёк ад вёскі Козішча, вартаўнік забіў палкай чатырох птушак.

Як паведамілі ў Кобрынскім РАУС, 8 красавіка ў дачыненні да вартаўніка аддзяленнем дазнання была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Паводле звестак следства, вечарам 1 красавіка 30‑гадовы мужчына падчас дзяжурства на страусавай ферме абыходзіў яе тэрыторыю і ўбачыў, што адна птушка выйшла з загона. На працягу 40 хвілін ён заганяў страуса.

Пасля чаго зайшоў у загон і стаў збіваць палкай птушак, якія знаходзіліся там. У выніку чатыры страусы загінулі. Раніцай работнікам фермы вартаўнік заявіў, што адбыўся паморак птушак.

Устаноўлена, што вартаўнік знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Сума ўрону, нанесеная прадпрыемству, складае амаль 6,5 млн. рублёў.

Праводзіцца расследаванне.


Аўтар: Ларыса Шыганава, БелаПАН

←В Глубоком пятилетний мальчик подстрели своего трехлетнего брата

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика