Вогненная спрэчка

Источник материала:  
07.04.2010 — ЧП

Нецвярозы мінчанін, які не знайшоў агульнай мовы з былой жонкай, абліў сябе газай і падпаліў.

40-гадовы мужчына нападпітку прыйшоў дадому — у кватэру на вуліцы Куляшова і, як у такіх выпадках ужо здаралася, паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, пачаў высвятляць адносіны з былой жонкай і 15-гадовай дачкой. Не вытрымаўшы п'янага напору, жанчына пайшла па дапамогу да праваахоўнікаў, а калі вярнулася разам з участковым інспектарам, то не змагла патрапіць у кватэру, замкнутую знутры мужчынам. Апошні на просьбы ўпусціць жанчыну з праваахоўнікам у жыллё не адрэагаваў, а прапанаваў працягнуць перамовы ля балкона. Раптоўна ўсё скончылася нечакана і трагічна: мужчына абліў сябе газай і падпаліў. З апёкамі галавы, тулава, шыі, верхніх і ніжніх канечнасцяў агульнай плошчай амаль 33 працэнты цела пацярпелы быў шпіталізаваны ў апёкавае рэанімацыйнае аддзяленне.

Ігар ГРЫШЫН.

←В бразильском штате Рио-де-Жанейро от оползней погибли 56 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика