У Бабруйску абрабавалі дабрачыннікаў на 26 мільёнаў рублёў
Са склада грамадскай арганізацыі "Дапамога чалавеку" два маладыя чалавекі скралі больш за 200 кілаграмаў пячэння, адзенне, абутак, дзіцячыя цацкі і наборы па доглядзе дзіцяці.
За злачынства затрыманы жыхары Бабруйска, 24 і 25 гадоў, якія нідзе не працуюць. Адзін з іх бачыў, як разгружалася фура з гуманітарнай дапамогай. Паводле прэс-службы Магілёўскага УУС, зладзеі рабавалі склад двойчы: першым разам у ноч на 28 сакавіка сарвалі навясныя замкі і забралі больш за 80 кілаграмаў пячэння на суму ў 1,5 мільёна рублёў. На наступную ноч падышлі больш грунтоўна, і на гэта раз сума скрадзенага перавысіла 24 мільёны рублёў. Улічваючы маштабы крадзяжу, следства працуе над устанаўленнем саўдзельнікаў злачынства.
Вясна. З-за мяжы вязуць абновы... кантрабандайУ Столінскім раёне паміж вёскамі Люты Бор і Новы Бор нехта прыхаваў у лесе 9 валізак з адзеннем і 10 валізак з абуткам. Усё імпартнай вытворчасці. Калі ў Столінскім раёне спынілі машыну жыхара пасёлка Рэчыца для праверкі, у салоне аказалася 5 валізак з абуткам, а дакументаў на тавар — ніякіх.
Яна СВЕТАВА.
Брат захацеў мясаЗ хаты ў в. Малое Падлессе (Ляхавіцкі раён) нехта выкраў 45 кг мяса. Злодзей сарваў замок і вынес прыпасы. Гаспадыня, якая жыве ў Баранавічах, звярнулася ў міліцыю, і аператыўнікі пачалі следства. Неўзабаве было вызначана, што мяса вынес брат пацярпелай, і яна не здзівілася, бо той ужо пабываў у калоніі за крадзеж. Злодзея затрымалі.
Сымон Свістуновіч.
Паводка прыйшла ў Гомель...у той час, калі на Прыпяці назіраецца стабілізацыя сітуацыі. Вада з Сажа падыходзіць ушчыльную да некаторых вуліц абласнога цэнтра. Гумавыя боты надзелі жыхары вуліц Палявой і Рэспубліканскай, а таксама Севастопальскага тупіка, якія жывуць у самай непасрэднай блізкасці ад ракі. Увогуле ж у вобласці падтоплены 181 падворак, 2 дамы, 61 сельгаспабудова ў 21 населеным пункце шасці раёнаў. Вадой ад "вялікай зямлі" па-ранейшаму адрэзана 6 вёсак.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
...а на брэстчыне Гарыць траваНе паспелі людзі ачомацца ад паводкі, як узяліся паліць леташнюю траву. Наступствы не прымусілі доўга чакаць. У Ганцавіцкім раёне ад пажару, справакаванага спальваннем сухой травы, згарэла 50 тон сена. Ад гэтых пажараў у Брэсцкай вобласці пашкоджана 17 будынкаў на падворках вяскоўцаў.
Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" кіраўнік прэс-службы абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, за мінулыя выхадныя падраздзяленні МНС 17 разоў выязджалі тушыць траву, якую падпалілі несвядомыя або нядобрасумленныя грамадзяне. Ёсць і ахвяры ўласнай легкадумнасці. Ад пажару, учыненага падпалам травы, у Камянецкім раёне атрымалі моцныя апёкі 79-гадовая жанчына і яе 51-гадовы сын.
Яна СВЕТАВА.