Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне рыхтуе выставу жывапісу і графікі да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі
06.04.2010 18:46
—
ЧП
![На фото: Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне рыхтуе выставу жывапісу і графікі да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі](http://www.21.by/pub/news/2010/04/1270570466032049.jpg)
На ёй прадставяць творы беларускіх мастакоў.
Экспазіцыя будзе «зборная» — яе сфарміруюць з фондаў раённых музеяў. Усяго 40 карцін, эскізаў, малюнкаў.
Адкрыццё выставы запланавана на 8 мая. Прычым, зробяць яго тэатралізаваным. Артысты абласнога драмтэатра падрыхтуюць праграму, падчас якой будуць гучаць песні і вершы ваенных гадоў.