Памёр ад пабояў
Паводле вынікаў медыцынскай судовай экспертызы, пацярпелага білі рукамі і нагамі. Ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, кровазліццё ў мозг і пералом носа. Мужчына не звяртаўся па медыцынскую дапамогу і на другія суткі памёр дома.
Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці пацярпелага”. Абодвух падазроных затрымалі і змясцілі ў ізалятар. Калі ў судзе іх віна будзе даказаная, ім пагражае ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення свабоды.
“Усе трое жыхароў Хоўхлава нідзе не працавалі, злоўжывалі спіртным. Ланцужок “нязанятасць - гультайства - п'янства” рана ці позна заканчваецца звяном “злачынства”. У выніку - адзін у труне, двое ў турме. Ці не пара ўжо нам усім задумацца над гэтым і зрабіць адпаведныя высновы?” - падсумаваў Яўген Беркутаў.
Сяргей ЗЯНЬКО.