Адкажуць за спакусу
Слуцкім РАУС заведзена крымінальная справа за незаконнае паляванне, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, у дачыненні да вадзіцеля ААТ "Лайдвуд".
Якраз у сакавіку мінулага года пастановай суда Любанскага раёна гэты грамадзянін за незаконнае паляванне быў пакараны штрафам з канфіскацыяй стрэльбы і пазбаўленнем права палявання тэрмінам на тры гады. Аднак парушальнік ад здачы стрэльбы і дзяржаўнага пасведчання на права палявання ўхіліўся. Больш за тое, на працягу мінулага года ён узяў удзел яшчэ ў васьмі паляваннях з парушэннем дзейнага заканадаўства.
А суд Астравецкага раёна ўжо вынес прыгавор у дачыненні да егера Астравецкага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Пры праверцы інспектарамі брыгады паляўнічых пад яго кіраўніцтвам быў выяўлены факт незаконнай здабычы дзіка. Егеру далі тры гады.
Сяргей РАСОЛЬКА.