Што бывае за незаконную здабычу дзiчыны

Источник материала:  
06.04.2010 — ЧП

Уначы на аўтадарозе Гомель — Рэчыца, паблiзу вёскi Цыкуны Гомельскага раёна, работнiкi Гомельскай аблiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi ДАІ спынiлi для праверкi аўтамабiль "Фальксваген".

Пры доглядзе была знойдзена разабраная туша казулi i незарэгiстраваная паляўнiчая стрэльба з боепрыпасамi. У машыне былi майстар па ўстаноўцы вокнаў аднаго ТДА i грамадзянiн, якi не працуе.

Аднак нядаўна суд Докшыцкага раёна, напрыклад, за незаконную здабычу казулi прызначыў браканьеру ў выглядзе пакарання штраф у памеры амаль 2,5 мiльёна рублёў, канфiскаваў у парушальнiка паляўнiчую стрэльбу i боепрыпасы. Да таго ж грамадзянiн пакрыў нанесены ўрон добраахвотна яшчэ да суда.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Луначарский дом-интернат для престарелых и инвалидов оказался отрезанным водой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика