Ахвяра апазнала гвалтаўніка
Паводле слоў следчага, здарэнне адбылося ноччу 21 сакавіка ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Кастрычніцкая. Па папярэдніх дадзеных, мужчына ў рэстаране разам са сваёй жонкай адзначаў яе дзень нараджэння.
Каля адной гадзіны ночы ад выпітага яму нібыта стала дрэнны, і ён выйшаў на свежае паветра. Выйшаўшы з рэстарана, мужчына ўбачыў сімпатычную жанчыну і паціху пайшоў за ёй. На Кастрычніцкай вуліцы дагнаў, схапіў ззаду за шыю, зацягнуў у двор дома і, пагражаючы, што задушыць, згвалціў.
Ахвяра паспела ўбачыць, што гвалтаўнік у халоднае надвор'е не ў верхняй вопратцы, а ў світары. У тым ліку гэты факт падказаў аператыўным работнікам міліцыі: магчыма, злачынца выйшаў з рэстарана. Затрымалі падазронага днём.
Яму пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі альбо ад трох да сямі гадоў зняволення.
Сяргей ЗЯНЬКО.