Дзівосы вёскі Дудаковічы
Гэта вёска вельмі-вельмі старажытная. Упершыню ўзгадваецца ў летапісах на самым пачатку XVI стагоддзя, у 1506 годзе. Належылі Дудаковічы меснаму князу Івану Дуде, ён і даў назву вёскі ад свайго прозвішча.
Кажуць, што гэты князь быў шчыры беларус, таму паселішча гэтае назваў не Дудакоў або Дудакоўск, а чыста па-беларуску: Дудаковічы. Дудаковічы сталі цэнтрам маёнтка, а пазней – цэнтрам Дудаковічцкага княcтва.
Разам з Іванам Дудом тут уладарыў ягоны родны брат Зміцер. Калі браты памерлі, то ў Дудаковічах засталіся дзве жонкі князёў. Дзве ўдавы сабралі савет і пачалі вырашаць, як падзяліць вёску. Вырашылі яны, што жонка Зміцера разам з дзецьмі забірае мядовые даніны і атрымлівае доступ да бабровых гоняў. А маёнтак заставаўцы жонцы Івана з дзецьмі. Стала яна тут правіць са сваімі двума сынамі і дачкой. І князёў ужо пачалі зваць не Дуды, а Дудакоўскія. Гэтыя два хлапцы не пакінулі пасля сабе нашчадкаў і кажуць, што на іх і згас гэты слаўны род.
Сам маёнтак перайшоў да іх сястры. Аўдоцця Дудакоўская ўзяла шлюб з шляхцічам Храбтовічам. У іх нарадзілася дачушка, якую назвалі Багдана. Яна была неверагоднай прыгажосці, вельмі добрая, шчырая. Аднойчы да іх завітаў Анікей Гарнастай. Як толькі ён убачый Багдану, то закахаўся ў момант і прапанаваў ёй руку і сэрца. Тая дала згоду і яны ажаніліся. Злыя языкі казалі, што Гарнастай звярнуў увагу не на прыгажосць Багданы, а на яе багацце. Як ажаніўся Гарнастай, то атрымаў права на засяленне гэтага мястэчка, а таксама права на вядзенне гандлю і пабудову карчмы.
У Гарнастая справы шлі вельмі добра: сена на палях, збожжа, ставіў брагу, гнаў гарэлку, прадаваў у карчме і меў добрыя грошы. Адное было дрэнна, што Багдана не нарадзіла яму хлапцоў і ён заставаўся без нашчадкаў. Праўда, Багдана была другой жонкай у Анікея. Ад першай жонкі ў яго быў сын. Але той памёр, яшчэ не жаніўшыся. Таму, пасля смерці Анікея Дудаковічы перайшлі да яго стрыечных братоў, а тыя прадалі мястэчка Льву Сапегу.
Пры Льву Сапегу Дудаковічы былі ого-го якое месца. Не раўняць з сёняшнім горадам! Аднойчы зімою праз Дудаковічы праяджаў Тамаш Макоўскі. Ён пазней склаў мапу Вялікага княства Літоўскага і на мапе пазначыў Дудаковічы як мястэчка. А гэта значыць, што жыхары займаліся не толькі сельскай гаспадаркай, а рознымі рамёсламі і вялі гандаль.
У другой палове XVII стагоддзя гэты маёнтак становіцца царкоўнай уласнасцю. Дудаковічы сталі ўладаннем каталіцкага манаскага ордэна дамініканцаў. Яны ў 1701 годзе недзе тут пабудавалі кляштар. А пры кляштары – вучэльню, дзе навучалі дзетак грамаце. Але гэта не была пачатковая школа, дзе вучылі чытаць і пісаць. Тут вывучалі розныя мовы. Дзеці з наваколля валодалі лацінскай мовай, нямецкай, польскай і французскай.
У друго палове XVIII стагоддзя, 1772 годзе, адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Дудаковічы вайшлі ў склад Расійскай Імперыі. Кацярына II дазволіла дамініканцам застацца пры кляштарыі. Але ёй не падабалася, што беларускія дзеці вывучаюць шмат моў і яна забараніла гэта ўсё. Дазволіла толькі вучыць дзяцей чытаць і пісаць.
Але дамініканцы не хацелі з гэтым згаджацца. Антоній Арэхаўскі разам з беларускім епіскапам пачалі пісаць лісты Кацярыне II, каб яна дазволіла адчыніць вышэйшую навучальную установу. Але яна адмовіла.
У 1824 годзе дамініканцам удалося пабудаваць тут новы мураваны касцёл. Касцёл быў унутры размаляваны і меў арган на 6 галасоў. Пасля паўстання 1830-1831 годоў за тое, што дамініканцы падтрымалі паўстанне, кляштар дамініканства ў Дудаковічах быў зачынены. А касцёл быў перароблены пад праваслаўную царкву.
Манахаў адсюль выгналі, але мясцовыя жыхары на працягу 20 гадоў супраціўляліся пераходу ў праваслаўе. Чаго толькі не рабіў царскі ўлад. Тады было вырашана ўвесці сюды войскі і самых шчырых католікоў забралі.
Пасля тут адбыліся новыя падзеі. Як раз ішоў 1863 год, на Беларусі пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне Каліноўскага. Атрад дзейнічаў і тут, зваўся «чарнаруцкі». Камандаваў ім афіцэр Адленскі, па мянушцы Антоній. Налічваў паўсотні сапраўдных патрыётаў бацькаўшчыны Беларусі.
Калі атрад увайшоў у Дудаковічы, то на галоўнай плошчы сабраўся весь народ і перад імі пачаў выступаць Адленскі. Зачытаў маніфест, выступіў з добрай прамовю, растлумачыў, што выступаюць яны за мужыкоў. Але тут ужо жылі не тыя людзі, што адстойвалі сваю веру, тут ужо было вельмі шмат прыеджых. У Дудаковічаў паўстанцаў не падтрымаў ні адзін чалавек.
Калі паўстанне было задушана, па лесе яшчэ хадзіла шмат паўстанцаў. Мысцовыя жыхары з дудаковічаў хадзілі і лавілі гэтых паўстанцаў і здавалі царскай уладзе за мяшок бульбы. А царская ўлада за гэта давала ім срэбныя медалі. Пазней царская ўлада вырашыла былы касцёл разабраць і на тым месцы пабудаваць новы праваслаўны храм.
На месцы старога касцёла пачалі будаўніцтва новай праваслаўнай царквы ў візантыйскім стылі. Царкву будавалі 6 гадоў, яна была асвечана ў 1869 годзе ў гонар Пакрова Прысвятой Багародзіцы. Набажэнствы ў царкве ішлі да таго часу, пакуль не здарылася рэвалюцыя 1917 года.
Калі пасля рэвалюцыі ў вёску прыйшлі бальшавікі, то пачалі зачыняць усе храмы, святароў перастрэльваць ці ссылаць у лагеры. Вось была зачынена і гэта царква. Тут зрабілі зернесховішча і яно дзейнічала да 60-ых гадоў мінулага стагоддзя. Пакуль не пацёк дах, а рамантаваць яго ніхто не стаў. Так царква і засталася стаяць пустая і развальвацца. Толькі у 90-ых гадах мінулага стагоддзя, калі цэрквы пачалі вяртаць людзям, мысцовыя жыхары захацелі свой храм аднавіць, дзеля гэтага нават сабралі грошы. Але грошы кудысьці зніклі, а разам з імі знікла надзея на аднаўленне храма.
Мясцовыя жыхары кажуць, што тут ёсць падземны ход, які вядзе проста ў лес. Тут таксама ляжала вялізная чыгуная пліта і на ёй было нешта напісана. На прыканцы мінулага стагоддзя гэту пліту разбілі на часткі і здалі на металалом.