У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

Источник материала:  
01.04.2010 14:48 — ЧП
У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У ХIХ стагоддзі вёска Паўлінава была адным з культурна-асветніцкіх цэнтраў. Тут складаліся філасоўскія творы, развівалася педагагічная навука. І тут закладалася аснова сучаснага садаводства. Паглядзім на Паўлінава сёння і паглядзім, што тут было калісь.

Паўлінава была здаровая вёска, але ў сярэдзіне мінулага стагоддзя праводзілася палітыка набліжэння вёскі да гораду. Вось і пабудавалі тут два здаровыя дамы: адзін пяціпавярховы, а другі – трохпавярховы. І ўсю вёску перасялілі ў гэтыя дамы. Саму ж вёску знішчылі. Даўно бабулькі на пятым паверсе рабілі сваім парсючкам есці на газавых плітах і па пралётах неслі ў двор -- карміць парсучкоў. Сёння ж тут ужо даўно нікто нічога не трымае. Хібо што курачку, коціка ці сабачку. Паўлінаўцы цяпер сталі гарадскія: сядзяць ў фатэлях і глядяць свае тэлевізары.

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

З’явілася Паўлінава ў ХIХ стагоддзі на месцы фальварка Вошкаўцы. Вошкалісь у гэтым фальварку такія шляхцічы, як Пратасевічы, а пасля -- Навіцкія. У 1838 годзе гэты фальварак набывае шляхціч Бохвіц. Назва Вошкаўцы яму не спадабалася. Ён вырашыў даць ім назву
ў гонар сваёй каханай, любай жонкі Паўліны. Так і з’явілася гэтая вёска.

Нарадзіўся Фларыян Бохвіц у мястэчку Мір у 1799 годзе. А калі падрос, то вучыцца пайшоў у Нясвіж, у дамініканскую школу. Калі скончыў школу, то паехаў вучыцца далей, ужо ў Кіеўскі універсітэт. Калі скончыў і яго, то вярнуўся на Радзіму, як сапраўдны патрыёт. У Наваградку ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Паўлінай Маеўскаю. Яна была стрыечнаю сястрою Адама Міцкевіча. Калі яны ажаніліся, то прыехалі сюды, у Вошкаўцы.

Бохвіц сам быў адвакатам. Але адвакацкая справа яго не вабіла. Мясціны яго так натхнілі або каханая жонка Паўліна, але ён заняўся тут рознымі філасоўскімі роздумамі. Вынікам усіх роздумаў стала напісанне кнігі «Форма майго мыслення». Кнігу ён выдаў, але не падпісаўся. Адныя кажуць, што быў вельмі сціплы, а другія – што сароміўся крытыкаў. Але крытыкі адгукнуліся вельмі добра. Сказалі, што гэта выдатная кніга. І на наступны год ён кнігу перавыдаў і падпісаў аўтара.

Пасля ён ужо выдаў не адну кніжку па філасофіі. На гэтым не спыніўся. Ён распрацаваў педагагічную праграму па выхаванню вучняў. Па гэтай праграме яны з Паўлінаю навучалі і сваіх родных дзетак. Іхнія дзеткі атрымалі вельмі добрую, харошую адукацыю.

Сын іхні Антон Бохвіц быў сапраўды патрыёт сваёй бацькаўшчыны Беларусі –афіцэр гусарскага палка, уздельнік Крымскай вайны. Ён быў чалавек адукаваны, прагрэсіўны, змагаўся за адмену прыгоннага права, марыў аб тым, каб сяляне былі вольнымі. Калі пачалося паўстанне Каліноўскага, ён адразу ўліўся ў паўстанскія шэрагі. Калі паўстанне было задушана, то ён быў схоплены, пасаджаны ў турму і прыгавароны да смяротнага пакарання. Але пазней смяротнае пакаранне было заменена на ссылку.

Калі Антон вярнуўся з турмы, то вярнуўся да сваёй хаты. Тут ён заснаваў дзве сядзібы. І гавораць, што гэта не Фларыян назваў сядзібу ў гонар сваёй жонкі, а гэта іхні сын Антон. Ён заснаваў адну сядзібу недалека і назваў у гонар бацькі Фларыянава. А Вошкаўцы назваў у гонар маці.

Антон Бохвіц заняўся вывучэннем пладовых раслін. І напісаў кнігу «Як закладаць і даглядаць за садам». Такі ж цудоўны сад ён заклаў і тут, у Паўлінава. Гледзячы на квітневы сад, які ўжо падрос, ён вырашыў пабудавать тут палац. Але у першую чаргу ён, як добры гаспадар, пачаў з гаспадарчых пабудоў. Адна з гаспадарчых пабудоў засталася і сёння. Праўда, гаспадаркай нікто не займаецца.

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

Пасадзіўшы цудоўны сад і пачаўшы будаваць гаспадарчыя пабудовы, ён закладае тут і цудоўны парк з арыгінальнай воднаю сістэмай. Вось тут, вакол вадаёма, як раз па беразе, былі высаджаны грабы. Тут таксама стаялі дамбы, якія ўтрымлівалі ваду. Таксама стаяў вадзяны млын, які малоў муку. У гэтым вадаёме Бохвіцы вырошчвалі рыбу і вазілі яе на продаж да Брэста і Варшавы.

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У гэтым будынку калісьці была стайня. Тут стаялі скакуны розных парод. Нядаўная стайню нейкі спрытны хлапец выкупіў і праводзіць тут еўра рэстаўрацыю. З мясцовых жыхароў нікто не ведае, што тут будзе. Але няхай лепей так, чым зусім знішчыць.

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

Калі гаспадарчыя працы былі зроблены, Антон узяўся за будаўніцтва палаца. Гісторыкі сцвярджаюць, что будавалі палац усяго 6 месцаў, а так пабудавалі, што ўжо столько гадоў яго разбураюць, разбураюць і разбурыць ня могуць.

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства

Калі Антон Бохвіц памёр, Паўлінава перайшла да ягонага сына Тадэуша. Ён быў такі ж ідэйны, як і бацька. Філасофіей займаўся і літаратар быў моцны. Валодаў французскаю моваю, перычытаў французскую класіку, сучаснікаў. Але тая гаспадарлівасць, што была ў бацькі, не перадалася яму. Гаспадаркай займалася ягоная жонка Браніслава.

Пакуль пані Броня занімалася гаспадарскаю справаю, то пан Тадэуш у гэтым палаце цалкам аддаваўся паэзіі. Таксама ён вывучаў гісторыю журналістыкі. У яго была вялізная бібліятэка і ў ей захоўвалася па адным экзэмпляры часопісаў, які выходзілі на ўсім зямным шары. Сябраваў ён з пісьменнікамі, паэтамі. Самым блізкім сябрам была Элаіза Ажэшка. Яна не аднойчы прыяджала ў Паўлінава. Яны вялі перапіску і гэтае ліставанне пазней склала кнігу.

Элаіза Ажэшка казала, что Бохвіц для ее – гэта гісторыя душы яе. Калі Элаіза Ажэшка прыяджала ў Паўлінава, то збіралася вельмі шмат розных цікавых, таленавітых людзей. Кажуць, пасля бяседы за сталом, яны любілі выйсці ў пар і пагуляць па сонечных алеях.

У Паўлінава закладаліся асновы сучаснага садаводства
←Посетители крупного магазина в Москве эвакуированы из-за сообщения о бомбе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика