Дамбу аднавілі, паром вярнулі
У выніку пад'ёму вады на рацэ Прыпяць за 2 км на поўнач ад вёскі Запясочча Жыткавіцкага раёна сарвала з прычала паром, які належыць ААТ "Тураўшчына".
Каля гадзіны спатрэбілася выратавальнікам Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецпрызначэння, які дыслацыраваўся ў раёне Жыткавічаў, каб знайсці паром і адбуксаваць яго на месца. Адначасова супрацоўнікам МНС давялося займацца аднаўленнем дамбы. Яе функцыі тут выконвае ўнутрыгаспадарчая дарога вышынёй 1,5 метра і шырынёй 2,5 метра, якую вада перамыла ў двух месцах. Для падсыпкі дамбы спатрэбілася 100 мяшкоў з пяском. Праз чатыры гадзіны пасля пачатку работ пагроза падтаплення 4 жылых дамоў, 30 гаспадарчых пабудоў і 50 га сельгасугоддзяў была прадухілена.
Увогуле ж у Жыткавіцкім раёне з-за пад'ёму ўзроўню вады ў рацэ Прыпяць зараз падтоплена 64 падворкі, у Петрыкаўскім вадой перамыты дзве аўтадарогі.
13 парсючкоў расталі ў начыЖывёла знікла з хлява фермера, чыя гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Жураўлёўка Гомельскага раёна. Відаць, злодзей добра ведаў пра тое, што пабудова не мае ні агароджы, ні варты, а гаспадар жыве ў іншай вёсцы.
Захоўвайце грошы ў банкуА не ў бляшанцы, як 76-гадовы жыхар вёскі Дварэц Рагачоўскага раёна. Да сталага чалавека наведаўся з нядобрымі намерамі грамадзянін з суседняй вёскі, які і выцягнуў усё багацце (а гэта 300 тысяч рублёў) з-пад падлогі, дзе бляшанка з грашыма была схаваная.
Наўрад ці добрая кардыяграмазараз ў злодзея, які ўдзень з аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі на рабочай змене па Мазыры і Мазырскім раёне выкраў кардыёграф "Альтонік 06" коштам амаль 6 млн рублёў. Цікава, каму ён прадасць цяпер гэты прафесійны апарат?
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
А на зяця i не падумалаЖанчына, якая жыве ў кватэры па вул. Тэльмана ў Баранавiчах, не знайшла сваё золата — 8 ювелiрных вырабаў на месцы не было. І тады гаспадыня звярнулася ў мiлiцыю.
Аператыўнiкi злодзея доўга не шукалi. Золата ўкраў беспрацоўны зяць, якi ўжо пабываў за крадзеж у калонii.
Сымон Свiстуновiч.