Адмысловая акцыя «Беларусь – гэта мы» стартуе на Міншчыне

Источник материала:  
24.03.2010 23:38 — ЧП

Дзеячы культуры і мастацтва праедуць па населеных пунктах рэгіёна са сваімі лепшымі праграмамі.

Першымі «творчую эстафету» прымуць Дзяржынск і Валожын. Там пройдуць канцэрт Іскуі Абалян і спектакль Мінскага абласнога тэатра лялек. Жыхароў вобласці таксама парадуюць сваімі выступленнямі «Песняры», «Харошкі», «Санорус», хор імя Цітовіча, Прэзідэнцкі аркестр Беларусі. Усяго запланавана каля сотні творчых праектаў. У тым ліку – агляды-конкурсы прафесійнага і аматарскага мастацтва. Асноўная мэта мерапрыемстваў – папулярызацыя беларускай культуры і падтрымка айчынных выканаўцаў.
←Мінскі абласны драмтэатр у Маладзечне і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Коласа ў Віцебску памяняюцца сцэнамі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика