Двое сталічных дыджэяў падазраюцца ў збыце наркотыкаў
У мінулыя выхадныя супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманы двое сталічных дыджэяў, якія падазраюцца ў рэалізацыі псіхатропных рэчываў. У іх дома канфіскавана больш за 350 таблетак экстазі.
32‑гадовы і 28‑гадовы мінчане — дастаткова вядомыя і папулярныя дыджэі ў дыскатэчным асяроддзі. Іх імёны ў інтарэсах следства пакуль не называюцца.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, паводле аператыўных звестак, у кожнага з затрыманых былі свае пастаянныя спажыўцы, у тым ліку і сярод кліентаў забаўляльных устаноў. Таблеткі збываліся па цане ад 10 даляраў за штуку.
У дачыненні да аднаго з падазроных распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных сродкаў і прэкурсораў). Зараз праводзяцца далейшыя аператыўна‑вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні усяго ланцужка канала пастаўкі.
Паводле інфармацыі ГУУС, з пачатку года ў Мінску раскрыта больш за 10 злачынстваў, звязаных з распаўсюджаннем наркотыкаў у розных маладзёжных установах