Беларус уцёк з Бутыркі

Источник материала:  
24.03.2010 — ЧП

Грамадзянін нашай краіны, які абвінавачваецца ў крадзяжах на тэрыторыі Беларусі і ў расійскай сталіцы і які знаходзіўся ў міжнародным вышуку, у панядзелак умудрыўся знікнуць са следчага ізалятара Масквы "Бутырская турма".

26-гадовы Віталь Астроўскі прэтэндуе на "лаўры" знакамітасці, бо за апошнія дзесяць гадоў з вядомай "Бутыркі" ўдалося хітрасцю вырвацца на свабоду лічаным арыштантам. Беларус, затрыманы ў снежні мінулага года, уцёк у той момант, калі яго вялі ў лазню: адпіхнуўшы супрацоўніка следчага ізалятара, ён выбег ва ўнутраны двор ізалятара, пераадолеў агароджу з арміраванага калючага дроту і знік. Дарэчы, на пачатку сакавіка Віталь Астроўскі спрабаваў у следчым ізалятары звесці рахункі з жыццём, пасля чаго быў пераведзены ў псіхіятрычную бальніцу ізалятара "Бутырская турма". Цяпер зніклага без вопраткі падследнага беларуса расшукваюць.

Ігар ГРЫШЫН.

←За глухой стеной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика