Нашы — «найлепшыя»
22.03.2010 20:25
—
ЧП
Упершыню амаль за дзесяць гадоў быў здзейснены пабег з маскоўскай турмы Бутырка.
Як паведамілі Інтэрфаксу ў праваахоўных органах, уцёк грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі 1984 года нараджэння — ён падазраецца ў крадзяжы. Абставіны ўцёкаў невядомыя.
У апошні раз з Бутырскага ізалятара злачынцам удалося збегчы ў верасні 2001 году — тады з турмы збеглі прысуджаныя да пажыццёвага зняволення Уладзімір Железогла і Анатоль Кулікоў, а таксама іх сукамернік Барыс Безотчаства.
Тады зняволеным удалося прабіць дзірку ў падлозе, праз гэты лаз трапіць у старыя падвалы Бутырскага замка, і выбрацца на волю ў раёне Новаслабадской вуліцы, пробіўшы асфальт.