Патоп у Заслаўі + фота
22.03.2010 13:02
—
ЧП
Непрыкметная ўлетку рака Княгінька кожную вясну паказвае сябе ва ўсёй красе.
«Учора дзеці дапамаглі насенку вынесці з пограба. А сёння там ужо басейн», — расказвае старэнькая бабуля, жыхарка вуліцы Першамайскай у Заслаўі. За мінулыя выходныя вада ў невялікай рачушцы Княгіньцы ўзнялася ў разы. У квартале вуліц Дачнай, Першамайскай і завулка Дачнага затапіла прыватныя падворкі. За ноч на панядзелак паналівалася ў паграбы і хлявы. У дамах пакуль суха. «Кожны год нас залівае — ці многа снегу выпадзе, ці мала», — кажа жыхарка Першамайскай. Але такой паводкі, як сёлета, тут не бачылі даўно.
Каля стадыёна навучальнага цэнтра МНС. |
Вуліца Першамайская. |
Завулак Дачны. |