У Віцебску 5-гадовае дзіця і школьніца атрымалі сур’ёзныя траўмы ад падзення лёду
22.03.2010 11:30
—
ЧП
Абодва здарэнні адбыліся ў адзін дзень у мінулыя выхадныя. З‑за падзення лёду з даху жылога дома па вул. Пралетарскай пяцігадовы хлопчык атрымаў аскепачны пералом чэрапа і ўдар галаўнога мозгу.
З цяжкімі раненнямі малое змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
У аналагічнай сітуацыі, якая адбылася па вул. Горкага, сур’ёзна пацярпела і дзяўчына 1994 года нараджэння: дзесяцікласніца атрымала рубленую рану патыліцы і таксама знаходзіцца ў шпіталі.
Праверкі па гэтых фактах праводзіць пракуратура Першамайскага раёна Віцебска.