Грузавы цягнік збіў насмерць жанчыну на чыгуначным пераходзе ў Шклове
22.03.2010 11:23
—
ЧП
45‑гадовая жыхарка Шклова разам з 12‑гадовым сынам 21 сакавіка ў 17 гадзін 10 хвілін наблізілася да чыгуначнага пераходу, затым стала на пуцях, павярнулася спіной да цягніка і ніяк не рэагавала на сігналы машыніста.
Перад самым сутыкненнем яна паспела адштурхнуць сына ў бок.
Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы, а яе сын у шокавым стане дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Як высветлілася, пацярпелая была ў стане алкагольнага ап’янення.
Па гэтым факце вядзецца праверка. У РАУС адзначаюць, што хутчэй за ўсё гэта быў выпадак суіцыду, матывы якога трэба давядзецца высветліць следству.