На вадасховішчы Дразды патанулі двое дайвераў
22.03.2010 10:29
—
ЧП
Няшчасны выпадак адбыўся днём 21 сакавіка. Пяцёра мінчукоў вырашылі паплаваць ля дамбы на вадасховішчы Дразды, што пад Мінскам.
Двое пераапрануліся ў гідракасцюмы і пачалі апусканне, астатнія пайшлі пераапранацца.
Пра тое, што з дайверамі нешта здарылася, пачалі крычаць рыбакі, што знаходзіліся на лёдзе. Выкліканыя на вадаём ратавальнікі паднялі з вады 33‑гадовага і 26‑гадовага мінчукоў. Адратаваць іх не ўдалося.
Паводле папярэдніх звестак, моцная плынь кінула дайвераў да кратаў дамбы і яны не змаглі самастойна выбрацца з вады.