У Пінску шпіталізаваныя больш за 80 выхаванцаў дзіцячага садка
22.03.2010 10:36
—
ЧП
У Пінску ў інфекцыйную бальніцу з падазрэннем на кішэчную інфекцыю былі шпіталізаваныя больш за 80 выхаванцаў дзіцячага сада‑ясляў №29.
Па гэтым факце пракуратурай горада заведзена справа па ч. 1 арт. 336 КК (парушэнне санітарна‑эпідэміялагічных правілаў).