Мінчанка спрабавала выкрасці шторы з бара

Источник материала:  
19.03.2010 15:11 — ЧП

Справа на падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 29‑гадовай сталічнай жыхаркі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 9 сакавіка, добра пагуляўшы ў кафэ‑бары «Шароўня», нецвярозая мінчанка збіралася выкрасці ў гэтай установе шторы з пяці акон памерам тры на паўтара метра кожная.

Адну з іх жанчына спрабавала ўмясціць у дамскую сумачку, астатнія паклала ў пакет для смецця. Вынесці выкрадзенае з бара ёй не дазволіў ахоўнік.

Як растлумачыла зламысніца, шторы яна хацела павесіць у сябе ў кватэры, каб абнавіць інтэр’ер.

←Минчанка пыталась унести шторы из бара в дамской сумочке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика