На дрэвах каля беларуска‑ўкраінскай мяжы знайшлі 200 кг кантрабанднага мяса

Источник материала:  
15.03.2010 17:19 — ЧП

Памежнікі Луцку на мяжы з Беларуссю знайшлі амаль 200 кілаграмаў кантрабанднага мяса ў пакетах, якія віселі на дрэвах. Верагодных кантрабандыстаў пакуль не выявілі.

Як паведаміў 15 красавіка прэс‑сакратар начальніка Луцкага пагранічнага атрада Алег Лычкоўскі, 6 поліэтыленавых мяшкоў з вэнджанымі мясапрадуктамі

выявіў патруль аддзела «Вычаўка» Луцкага пагранічнага атрада.

Хутчэй за ўсё, знойдзеныя прадукты пакінулі кантрабандысты. Верагодна, іх планавалі пры нагодзе незаконна перавезці праз мяжу і падвесілі на дрэвы для таго, каб мяса не стала ежай для дзікіх жывёл.

←Житель Могилевского района пытался сжечь себя после ссоры с женой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика