Збеглы ў Лідзе рэцыдывіст хаваўся ў каналізацыйным калектары

Источник материала:  
15.03.2010 09:37 — ЧП

У Лідзе 13 сакавіка затрыманы падсудны Кудзелка, які збег у ноч на 10 сакавіка з‑пад канвою з хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы,

дзе знаходзіўся пасля аперацыі па выдаленні апендыцыту. Ён абвінавачаны за крадзеж і рабаванне.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, 57‑гадовага мужчыну знайшлі ўчастковыя інспектары міліцыі Лідскага РАУС. Ён хаваўся ў каналізацыйным калектары ў мікрараёне Слабада.

Цяпер Кудзелка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Лідскага РАУС, яго стан здароўя здавальняючы.

У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 1 арт. 413 Крымінальнага кодэкса (уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома ці з‑пад варты).

Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама праводзіць спецправерку ў дачыненні да двух супрацоўнікаў лідскай міліцыі, з‑пад канвою якіх збег Кудзелка.

←В Москве избили главу пароходства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика