Нецвярозы сантэхнік дарыў 8 сакавіка жанчынам крадзеныя ружы
12.03.2010 16:29
—
ЧП
Справу за крадзеж (ч. 1 арт. 205 КК) распачата ў Кастрычніцкім РУУС Мінска ў дачыненні да сантэхніка аднаго са сталічных ЖЭСаў.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 42‑гадовы мужчына падазраецца ў тым, што 8 сакавіка скраў у прадпрымальніка 180 падрыхтаваных для продажу руж, якія з дазволу ЖЭСа захоўваліся ў падвале падведамаснага дома на вуліцы Жукоўскага.
Спачатку нецвярозы сантэхнік папрасіў прадпрымальніка прэзентаваць некалькі кветак для жонкі, а калі атрымаў адмову, украў ружы. 180 кветак ён раздаў сваёй жонцы, работніцам ЖЭСа і сустрэчным жанчынам за некалькі гадзін.