Ломам супраць адключэння

Источник материала:  
12.03.2010 — ЧП

40-гадовы кантралёр Кармянскага аддзялення "Энергазбыт" пацярпеў ад мясцовага жыхара, калi пачаў адключаць ад яго дома электраэнергiю. Справа ў тым, што спецыялiст дзейнiчаў у межах сваiх паўнамоцтваў, а грамадзянiн даўно не плацiў за спажытую электраэнергiю. Да таго ж, як паведамляюць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 54-гадовы жыхар Кармы, якi нiдзе не працуе быў у стане алкагольнага ап'янення. На шчасце, для супрацоўнiка энергаслужбы здарэнне абышлося лёгкiмi цялеснымi пашкоджаннямi.

На працоўным месцы, але па асабiстай вiне, пацярпеў 63-гадовы вартаўнiк ПМК-16. У п'яным выглядзе яго даставiлi ў апёкавы цэнтр Гомеля з гарадскога пасёлка Церахоўка Добрушскага раёна з дыягназам "апёк твару i рук". Апоўначы ён знаходзiўся ў будаўнiчым вагончыку, калi па невядомых дакладна прычынах адбылося "рэзкае ўзгаранне гаручых матэрыялаў, якiя знаходзiлiся ў печы i вакол яе".

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

I сiгналiзацыя, i краты не перашкодзiлi

Беспрацоўны абрабаваў краму ў вёсцы Вiшкавiчы Чашнiцкага раёна. Залезцi ноччу ў краму не перашкодзiлi нi сiгналiзацыя, якую ён адключыў, нi краты, якiя ён вырваў. Скраў з крамы спiртное, прадукты харчавання, цыгарэты агульным коштам паўмiльёна рублёў.

У вёсцы Заполле Аршанскага раёна таксама абрабаваная крама. Злодзей, таксама беспрацоўны, скраў тавару на суму больш за 1,8 мiльёна рублёў. "Працаваць" яму было прасцей, бо крама не абсталяваная сiгналiзацыяй i вартаўнiком не ахоўвалася. Дарэчы, жыве рабаўнiк у вёсцы Працоўная.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Чалавек — сябар сабакi

З-пад завалу будаўнiчых канструкцый мазырскiя выратавальнiкi вызвалiлi дварняка.

Як расказалi ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося ў раёне прыватных забудоў Мазыра. Спачатку жывёлiну пабачылi людзi, якiя iшлi побач i пачулi брэх, але ў мiнакоў не атрымалася вызвалiць сабаку. I тады яны паклiкалi супрацоўнiкаў раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях. Пры дапамозе гiдраўлiчнага iнструменту i падушак нiзкага цiску тыя вызвалiлi з палону будаўнiчага смецця калматага сябра.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←Неласковый март

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика