Дапамог выбіць дарожку...

Источник материала:  
10.03.2010 — ЧП

Пенсiянерка з Баранавiчаў вырашыла навесцi ў кватэры парадак i папрасiла знаёмага яе сына, каб той дапамог вынесцi i выбiць дывановыя дарожкi. Калi хлопец справiўся з пастаўленай задачай, гаспадыня ўспомнiла, што пад дарожкай хавала канверт з грашыма. Пенсiянерка пачала шукаць, але нiчога не знайшла i запатрабавала, каб памагаты вярнуў 1,5 млн. рублёў. Мужчына сказаў, што нiякага канверта ён не бачыў, i пакiнуў кватэру. Тады гаспадыня пайшла ў мiлiцыю i памагатага затрымалi. У крадзяжы ён прызнаўся i вярнуў грошы, хоць невялiкую частку паспеў патрацiць. Заведзена крымiнальная справа.

Сымон Свiстуновiч.

←Пока красный петух не клюнет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика