"Чорныя" справы парушальнiкаў

Источник материала:  
10.03.2010 — ЧП

Паблiзу возера Чорнага ў Бярозаўскiм раёне iнспектары затрымалi трох грамадзян, у аўтамабiлi ў якiх былi знойдзены тры мяхi з рыбай агульнай вагой больш за 147 кiлаграмаў.

Канфiскаваныя i забароненыя прылады рыбалоўства: дзве сеткi, шэсць сеткавых экранаў i пад'ёмнiк. У дачыненнi да аднаго затрыманага ўжо заведзена крымiнальная справа.

У начны час на рацэ Бобрык паблiзу вёскi Муляраўка Петрыкаўскага раёна iнспектары затрымалi трактарыста СВК "Агра-Пцiч" i жыхара гарпасёлка Капаткевiчы. Яны незаконна дабылi 170 асобiнаў рыбы, чым нанеслi шкоду прыродным рэсурсам на суму больш за 8,8 мiльёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Пока красный петух не клюнет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика