Судзяць тых, хто скраў з помніка Сафіі Слуцкай німб
05.03.2010 16:20
—
ЧП
5 сакавіка ў судзе Слуцкага раёна пачаўся разгляд справы ў дачыненні да двух 20-гадовых случчакоў, якія спілавалі і скралі німб з помніка святой Сафіі Слуцкай і ды бронзавыя элементы з помніка маршалу Жукаву.
Агульная сума пазоўных заяў (ад Слуцкага ЖКГ і з Свята‑Міхайлаўскага сабора) вылічваецца мільёнамі рублёў. Тады як падсудныя выручылі за скрадзенае каля 60 тысяч рублёў.
Прысуд будзе вынесены 9 сакавіка.
З суда іх выводзілі на ланцугу |
Сваякі падсудных. |