Спачатку крала, потым падпалiла
Дзве хаты падпалiла ў ноч на 3 сакавiка зладзейка з вёскi Сiтнiца Лунiнецкага раёна. У гэтых дамах гаспадароў ужо не было, а дзецi з суседнiх Мiкашэвiчаў выкарыстоўвалi бацькоўскiя хаты як лецiшчы. Дык вось непрацуючая зламыснiца i жывiлася чужым дабром. Яна паступова выцягвала з дамоў дабро, уключаючы пральную машыну i iншую бытавую тэхнiку. А потым вырашыла замесцi сляды — i падпалiла чужое жытло. У вынiку адзiн дом выгараў поўнасцю, урон ацэньваецца на 40 мiльёнаў рублёў, другi пацярпеў нямоцна, урон — адзiн мiльён рублёў.
Як расказаў начальнiк Лунiнецкага райаддзела мiлiцыi Георгiй Мардухай, аператыўна-следчая група па гарачых слядах вылiчыла зламыснiцу. Яна затрымана, заведзена крымiнальная справа. 44-гадовая жанчына, якая ўтрымлiваецца пад вартай па падазрэннi ў падпале, вяла асацыяльны лад жыцця. Як ужо сказана, нiдзе не працавала. У яе i сужыцеля — двое малых дзяцей. Старэйшыя яе дзецi ад ранейшага шлюбу згарэлi падчас пажару.
Святлана ЯСКЕВІЧ.
Пажар у горацкай царквеЗ сакавiка блiжэй да паўночы пачаўся пажар у Спаса-Вазнясенскай царкве ў горадзе Горкi, будынку ХIХ стагоддзя. Горацкае падраздзяленне МНС аператыўна адправiла на месца здарэння 5 машын. Выратавальнiкi з дапамогай аўталесвiцы пранiклi ў званiцу царквы, дзе гарэла драўлянае перакрыцце. Пажар лiквiдавалi адразу, царкоўныя прылады не пацярпелi. Прычына пажару — расколiна ў дымаходзе.
Iлона Iванова.