У Баранавіцкім раёне патануў 44‑гадовы мужчына

Источник материала:  
04.03.2010 15:07 — ЧП

У Баранавіцкім раёне праваліўся пад лёд і патануў 44‑гадовы машыніст цеплавоза вытворчага рэспубліканскага унітарнага торфапрадпрыемства «Калпеніца».

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася 3 сакавіка прыкладна ў 13.45 недалёка ад вёскі Загор’е.

Машыніст вёў цеплавоз па вузкакалейнай чыгунцы. На адным з яе ўчасткаў ён спыніў цеплавоз і выйшаў паглядзець рыбалоўныя снасці,

якія ўстанавіў на прыродным вадаёме, размешчаным у забалочанай мясцовасці.

Памочнік машыніста, занепакоены доўгай адсутнасцю калегі, пайшоў шукаць яго і ўбачыў сляды на лёдзе і палонку. Пасля беспаспяховых спроб знайсці зніклага супрацоўніка, работнікі торфапрадпрыемства звярнуліся ў МНС.

Ратавальнікі пры дапамозе адмысловага рыштунку прыкладна ў 17.15 выцягнулі цела машыніста цеплавоза з вады.

Загінулы — жыхар пасёлка Акцябрскі. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Баранавіцкага раёна.

←Фото. На столицу Кубы обрушились двухметровые волны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика