Снег сыходзiць — сетка знiкае

Источник материала:  
03.03.2010 — ЧП

На абочыне аўтамагiстралi Брэст—Мiнск каля в. Радковiчы была нацягнута сетка для затрымання снегу. Такiм чынам дарожнiкi ахоўвалi праезную частку магiстралi.

І вось 180 метраў гэтай сеткi нехта ўкраў. Напэўна, яна пойдзе на плот, а вось дарожнiкi панеслi страты ў 2,5 млн рублёў.

А дзе дакументы?

Супрацоўнiкi мiлiцыi сумесна з памежнiкамi ў адным з гаражоў па вул. Кар'ернай у Брэсце канфiскавалi кантрабанднай бытавой тэхнiкi на 38 млн рублёў i гарэлкi на сем мiльёнаў.

А каля в. Кашара ў Столiнскiм раёне затрымалi аўтамашыну, у якой беспрацоўны жыхар Брэста перавозiў 42 вядры мёду (паўтоны) без дакументаў.

Праводзiцца праверка.

Сымон Свiстуновiч.

Зладзеi "спецыялiзавалiся" на "БМВ"

Каля дваццацi ўладальнiкаў аўтамашын "БМВ" пацярпелi ад зламыснiкаў у Гродне ў мiнулыя выхадныя. Усе iншамаркi "начавалi" каля пад'ездаў жылых дамоў, прычым нiводная з iх не была абсталяваная ахоўнай сiгналiзацыяй, паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У ноч на суботу без люстэркаў задняга выгляду, радыёантэнаў i датчыкаў "парктронiк" засталiся шэсць аўтамабiляў, што стаялi ў раёне вулiц Савецкiх памежнiкаў, Вольгi Соламавай i Фолюш. А наступнай ноччу ўжо на iншых вулiцах горада зладзеi паклалi вока яшчэ на 13 "БМВ", пакiнуўшы iх без аналагiчных дэталяў, а таксама абмывальнiкаў фараў. Зламыснiкi пакуль не затрыманыя i таму аўтаўладальнiкам варта ўспомнiць пра ахоўныя стаянкi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Запах тревоги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика