2,5 млн штрафу за забітага бабра
02.03.2010 15:09
—
ЧП
Буйны штраф давялося заплаціць двум жыхарам Дубровенскага раёна (Віцебская вобласць) за незаконную здабычу бабра.
Прычым браканьерамі яны сталі па волі лёсу. Мужчыны-жывёлаводы вярталіся з працы, калі пабачылі ў рачной канаве бабра.
У аднаго з вяскоўцаў былі з сабой вілы, якімі і закалолі няшчасную жывёлінку. Міліцыя пра гэта празнала і завяла крымінальную справу. Суд прысудзіў іх да штрафу памерам 2 450 000 рублёў.