21‑гадовы мінчук, які згвалтаваў 6‑гадовую дзяўчынку, атрымаў 14 гадоў турмы

Источник материала:  
01.03.2010 11:44 — ЧП

21‑гадовы мінчанін, які згвалтаваў шасцігадовую дзяўчынку, судом Фрунзенскага раёна Мінска прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, малады чалавек прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 166 (згвалтаванне заведама малалетняй) і ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй) Крымінальнага кодэкса.

Прыгавор яшчэ не набыў моц — абвінавачаны падаў касацыйную скаргу.

Нагадаем, злачынства было ўчынена 3 кастрычніка 2009 года ў адным з інтэрнатаў Мінска. Малады рабочы прыйшоў у госці да знаёмай.

Там жа знаходзіліся яе шасцігадовая дачка і сяброўка. Калі жанчына пайшла правесці на прыпынак госцю, хлопец згвалтаваў дзіця. Прычым маці фактычна заспела яго на месцы злачынства. Жанчыне ўдалося зачыніць злачынца ў пакоі і выклікаць міліцыю.

←Ураган во Франции: количество жертв достигло 45 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика