У Мінску злавілі злодзея, які краў з незачыненых кабінетаў
У Цэнтральным раёне Мінска затрыманы злодзей, які спецыялізаваўся на крадзяжах з незачыненых кабінетаў у розных установах.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мяркуецца, што на рахунку 43‑гадовага неаднаразова судзімага мінчаніна больш як дзесятак крадзяжоў. Пакуль жа размова ідзе аб трох злачынствах,
ва ўчыненні якіх ён афіцыйна падазраецца.
У адным выпадку зламыснік зайшоў у памяшканне медыцынскага кабінета, размешчанага ў будынку сталічнага футбольнага манежа, і, выкарыстаўшы сітуацыю, выцягнуў з пакінутай сумачкі кашалёк, пасля чаго знік.
Другі крадзеж быў учынены ў лабараторыі медыцынскага цэнтра «Маці і дзіця». Зайшоўшы ў незачынены кабінет, падазраваны ўкраў кашалёк з кішэні паліто.
Падчас спробы ажыццяўлення трэцяга крадзяжу, ізноў жа ў футбольным манежы, злодзей быў затрыманы. Ён, як і раней, зайшоў у адзін з кабінетаў, дзе пачаў правяраць усё, што знаходзіцца ў пакінутых сумачках,
але быў своечасова заўважаны служачымі, якія і звярнуліся ў міліцыю. У дачыненні да затрыманага распачата справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).