У Мінску скончыў жыццё самагубствам студэнт медуніверсітэта

Источник материала:  
26.02.2010 11:05 — ЧП

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска высвятляе абставіны і прычыны самагубства замежнага студэнта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Як паведамілі ў раённай пракуратуры, труп 21‑гадовага грамадзяніна Аўстрыі, студэнта першага курса медуніверсітэта, быў знойдзены каля 20 гадзін 25 лютага — ён вісеў у пятлі у ванным пакоі блока інтэрната ВНУ на праспекце Дзяржынскага.

Цела знайшлі суседзі па інтэрнаце.

Чужаземец пакінуў перадсмяротную запіску. Паводле адных звестак, на англійскай мове, паводле іншых — на арабскай.

←В Минске задержали вора, орудовавшего в незапертых кабинетах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика