Хабар не спрацаваў

Источник материала:  
26.02.2010 — ЧП

У дачыненнi да дырэктара грузiнскай аўтатранспартнай фiрмы "Apex LTD", 34-гадовага грамадзянiна Грузii ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласцi завяло крымiнальную справу па артыкуле "дача хабару", паведамiлi ў прэс-групе ўпраўлення. Кiраўнiк камерцыйнай структуры быў затрыманы пры спробе перадачы $2 тыс. у якасцi ўзнагароджання за вырашэнне пытанняў, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю намеснiка начальнiка Гомельскай мытнi.

Рэч у тым, што ў гэтым месяцы адзiн з грузавых аўтамабiляў, якi належыць фiрме, быў затрыманы мытнiкамi ў пункце пропуску "Новая Гута" пры спробе перасекчы беларуска-украiнскую мяжу. Высветлiлася, што тэрмiн часовага знаходжання машыны на тэрыторыi нашай краiны закончыўся. Аўто затрымалi i склалi адпаведныя пратаколы, за якiмi стаяць значныя штрафы. Аднак кiраўнiк камерцыйнай структуры меў намер вырашыць праблему больш простым шляхам i стаў шукаць сярод адказных асобаў мытнi чалавека, якi зможа прыпынiць справу аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi. Занадта настойлiвыя просьбы вымусiлi мытнiкаў звярнуцца па дапамогу ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласцi. У Дзень абаронцы Айчыны дырэктар аўтатранспартнай фiрмы "Apex LTD" пасля перадачы хабару быў затрыманы аператыўнай групай УКДБ. Праводзiцца следства.

Завалiла тры машыны

Уладальнiкi трох прыватных машын маюць намер падаць у суд, каб кампенсаваць свае страты.

Рабочыя, якiя працуюць у начную змену, пакiнулi аўто на дазволенай стаянцы побач з ангарам аддзела рабочага забеспячэння Беларускай чыгункi. Будынак, дах якога не быў своечасова пачышчаны ад снегу, ноччу "склаўся": дах правалiўся ўсярэдзiну, а сцены развалiлiся i значна пашкодзiлi машыны, якiя стаялi побач, паведамляюць у прэс-службе гомельскага ўпраўлення МНС.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

"Святы Георгiй" у колах

У аўтамабiлi грамадзянiна Лiтвы знайшлi 2838 пачкаў цыгарэт на суму 5,6 мiльёна рублёў.

Спробу незаконнай перавозкi па тэрыторыi Беларусi партыi кантрабандных цыгарэтаў спынiлi ўпраўленне Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай вобласцi разам з упраўленнем па барацьбе з эканамiчным злачынствамi Магiлёўскага УУС.

Аўтамабiль "Рэно Магнум", за рулём якога быў 55-гадовы грамадзян Лiтвы, тармазнулi для праверкi непадалёк ад Магiлёва, каля вёскi Заброддзе Шклоўскага раёна. Вадзiцель накiроўваўся з Расii ў Лiтву, але праваахоўнiкаў насцярожылi яго паводзiны. Далей у тайнiках у запасным коле i колах паўпрычэпа яны знайшлi цыгарэты маркi "Святы Георгiй". Гаспадар аўтамабiля ўвогуле спрабаваў перавезцi ў колах 5000 пачкаў, але пакуль ехаў, частка з iх ад трэння сапсавалася.

За перавозку па тэрыторыi Беларусi цыгарэтаў без дзяржаўных акцызных марак правапарушальнiку пагражае штраф да 50 базавых велiчыняў i канфiскацыя тавараў.

Iлона Iванова.

←Топорный метод

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика