...І слоiкi з мясам на пiлараме
Пра незаконную здабычу дзiка работнiкам Барысаўскай мiжрайiнспекцыi паведамiў егер мясцовага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў. На месцы былi затрыманыя двое, раней судзiмыя, якiя на санях перавозiлi часткi дзiка.
Адзiн з парушальнiкаў патлумачыў, што незаконна здабыў дзiка, а потым з памагатым перавёз тушу на пiлараму ў вёсцы Шабынькi, дзе разабраў яе. Пры аглядзе тэрыторыi пiларамы быў знойдзены аўтамабiль ГАЗ-53 з мясам дзiка, а таксама пакет з вантробамi, сярод якiх было шэсць эмбрыёнаў, i галава жывёлы. У памяшканнях знайшлiся незарэгiстраваная стрэльба з патронамi, бляшанка з порахам, прыстасаванне для вырабу i падрыхтоўкi патронаў, слоiкi з закансерваваным мясам раней здабытага дзiка-сяголетка.
Усё тайнае рана цi позна...У Смаргонскую мiжрайiнспекцыю ад работнiкаў службы ўласнай бяспекi сёмага ўпраўлення ГУСБ МУС паступiла iнфармацыя пра выяўлены iмi факт незаконнага палявання, якi меў месца яшчэ 5 студзеня на тэрыторыi Астравецкага раёна паблiзу вёскi Вiктосiна.
У паляваннi бралi ўдзел супрацоўнiк ДАI Астравецкага РАУС, работнiк Астравецкага ДРБУ i непрацуючы жыхар з Астраўца. Яны здабылi трох дзiкоў. Шкода прыродным рэсурсам ацэнена ў 6,3 мiльёна рублёў. Два апытаныя парушальнiкi цалкам прызналi сваю вiну. Нядаўна матэрыялы былi накiраваныя ў пракуратуру Гродзенскай вобласцi.
Сяргей РАСОЛЬКА.