У Чачэрску выратавалі першакласніка, які засунуў нагу між сцяной і радыятарам ацяплення
25.02.2010 11:27
—
ЧП
У Чачэрску супрацоўнікі МНС выратавалі першакласніка, які засунуў нагу паміж сцяной і радыятарам ацяплення і не мог дастаць яе самастойна.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 24 лютага ў сярэдняй школе №2.
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, на месца НЗ выехалі ратавальнікі і хуткая. Супрацоўнікі МНС расшнуравалі хлопчыку чаравік, знялі яго і паспяхова дасталі нагу.
24 лютага ў вёсцы Горкі Светлагорскага раёна карова падчас выгулу правалілася ў склеп. Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку, з дапамогай дошак і вяровак ўручную выцягнулі жывёлу на паверхню. Карова не пацярпела.