Захараў: «Юнацтва» будзе гуляць у КХЛ

Источник материала:  
24.02.2010 10:58 — ЧП

Мінская каманда «Юнацтва» будзе гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Пра гэта заявіў журналістам галоўны трэнер «Юнацтва» і зборнай Беларусі Міхаіл Захараў пасля паразы зборнай Беларусі ад каманды Швейцарыі (2:3 па булітах) на Алімпіядзе ў Ванкуверы.

«Мінская каманда «Юнацтва» у нас пойдзе ў КХЛ. Учора мы доўга размаўлялі з прэзідэнтам лігі Аляксандрам Мядзведзевым. Ён сказаў, што для нашай каманды шлях у КХЛ будзе заўсёды адкрыты, ледзь толькі мы выявілі жаданне. Мядзведзеву імпануе, што ў «Юнацтва» выбудаваная клубная сістэма, якая ўключае школу, трэніровачную базу. Не сёння, дык заўтра, мы будзем у КХЛ. Нашай краіне патрэбная другая каманда ў гэтай лізе», — сказаў Міхаіл Захараў.

Трэнер таксама нагадаў, што «Юнацтва» магло б удзельнічаць у КХЛ ўжо ў першым чэмпіянаце, калі перад сезонам‑2008/09 з турніру з прычыны фінансавых праблем зняўся екацярынбургскі «Аўтамабіліст». Паводле словаў Захарава, ідэя ўступлення «Юнацтва» ў КХЛ ўжо была ўхвалена на ўсіх узроўнях, але шлагбаум перад клубам апусціў тагачасны старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў.

Другі год запар Беларусь у КХЛ прадстаўляе мінскае «Дынама». Сёлета каманда страціла нават тэарэтычныя шанцы трапіць у плей‑оф (восем наймацнейшых у Заходняй канферэнцыі) за пяць тураў да фінішу. Цяпер «Дынама» займае 11‑ты радок з 12 камандаў.

←17 человек погибли при взрыве на шахте в турецкой провинции Балыкесир

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика