Вентыляцыя падвяла
У Баранавiчах чадным газам атруцiлася сям'я, якая жыве ў прыватным доме. Гаспадар дома з нявесткай апынулiся ў нефралагiчным аддзяленнi гарбальнiцы, а двухгадовага хлопчыка i трохмесячную дзяўчынку паклалi ў дзiцячую бальнiцу. Калi спецыялiсты зрабiлi ў доме замеры, то выявiлася, што канцэнтрацыя чаднага газу перавышаная ў дзесяць разоў. А няшчасны выпадак здарыўся з-за забiтай вентыляцыi, якая павiнна была забяспечыць цягу пры катле ацяплення.
І ноч не дапамаглаНа аўтамагiстралi Кобрын—Гомель, каля в. Камень, а 4-й гадзiне супрацоўнiкi Кобрынскага РАУС, УКДБ i КДК па Брэсцкай вобласцi праверылi аўтамашыну жыхара г. Iванава i знайшлi там 80 рулонаў кантрабанднай тканiны коштам 50 млн рублёў. А праз гадзiну на гэтай жа дарозе каля в. Барысава быў затрыманы грамадзянiн Украiны, якi вёз без дакументаў 50 туш цяляцiны. Тавар канфiскаваны.
Сымон Свiстуновiч.
На ўладу спакусiўсяБез усёй аргтэхнiкi пакiнуў Стрэшынскi пасялковы выканаўчы камiтэт Жлобiнскага раёна невядомы, якi пранiк у будынак мясцовай улады. Ноччу злодзей разбiў акно ў аптэцы, што прымыкала да будынка, потым узламаў дзверы ў пакой, дзе знаходзiлiся камп'ютар, прынтары, сканер, факс, фотаапарат, тэлефон i гэтак далей. Страты сельвыканкама ацэньваюцца на суму больш чым 2,5 мiльёна рублёў.
Iрына АСТАШКЕВIЧ.