Неалімпійскі рэкорд

Источник материала:  
19.02.2010 10:38 — ЧП

Рэкордную колькасць кантрабандных цыгарэт затрымалі ў панядзелак, 15 лютага, польскія мытнікі на памежным пераходзе Бераставіца — Баброўнікі. Грамадзянін Расіі паспрабаваў увезці ў Польшчу 650 тысяч пачкаў агульнай вартасцю 5 млн злотых (5 мрлд рублёў).

Паводле дакументаў, у прыцэпе грузавіка знаходзіліся адходы дрэвапрацоўкі: апілкі і стружкі. Аднак, пільныя супрацоўнікі мытнай службы выявілі, што расеец нелегальна правозіў 650 тысяч пачкаў, гэта 13 млн штук цыгарэт. Гэта адна з рэкордных спробаў кантрабанды ў гісторыі польскай мытнай службы.

Мытнікі ацэньваюць магчымыя страты польскага і еўрапейскага бюджэтаў, у выніку такой буйной кантрабанды, на 11,5 млн злотых (11,5 млрд беларускіх рублёў).

←В Калинковичском районе обнаружены 30 мин времен войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика