У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў агароджу батанічнага сада

Источник материала:  
18.02.2010 11:19 — ЧП

У Мінску на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадмічная аўтамабіль урэзаўся ў бетонную агароджу батанічнага сада.

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося 17 лютага ў 2.00. Кіроўца‑мужчына 1987 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем »Хонда», рухаўся па вуліцы Платонава з боку вуліцы Петруся Броўкі і на скрыжаванні Платонава і Акадэмічнай не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў бетонную агароджу. У выніку аварыі кіроўца атрымаў траўмы, у тым ліку пераломы канечнасцей, страсенне мазгоў, траўматычны шок. Ён дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначае, што ў 2009 годзе ў Мінску з прычыны перавышэння хуткасці ў ДТЗ загінула 27 чалавек і 242 — атрымалі раненні.

←В Слуцком районе участковый застрелил бешеную лису

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика