І адкуль ранiцай у вёсцы ДАI?

Источник материала:  
18.02.2010 — ЧП

20-гадовага сельскага жыхара, аматара сесцi за руль аўто ў нецвярозым стане, аштрафавалi на 5 мiльёнаў 250 тысяч рублёў. За паўторнае такое правапарушэнне караюць сурова.

Як паведамiў "Звяздзе" Сяргей Галiмбоўскi, намеснiк пракурора Мiёрскага раёна, гэты хлопец у свае 20 гадоў ужо паспеў займець i пагасiць судзiмасць. А ў хуткiм часе на яго рахунку з'явiлася новае адмiнiстрацыйнае парушэнне. Маладога кiроўцу за паездку "пад чаркай" на тры гады пазбавiлi права кiраваць транспартнымi сродкамi i спагналi штраф — 700 тысяч рублёў. Лiтаральна праз некалькi месяцаў хлопец зноў сеў нецвярозым за руль свайго аўто. Спадзяваўся, што ў вёсцы ў такi раннi час не спыняць работнiкi ДАI. Ды памылiўся. Цяпер ужо за руль не сядзе.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Масла тармазнулi

Супрацоўнiкi ДАI затрымалi зладзеяў, якiя вынеслi харчы з тэрыторыi ААТ "Бабулiн гладыш".

Уначы 15 лютага работнiкi прадпрыемства, два мужчыны i жанчына ўзростам 24, 27 i 36 гадоў, скралi харчы. Сметанковае масла, цукар, чарнаслiў i сушаныя журавiны — увогуле на суму 1,4 мiльёна рублёў. Зладзеi пагрузiлi тавары на аўтамабiль, але iх выпадкова спынiў на начной дарозе iнспектар ДАI.

Алена Казлова.

←Миллионы в свободном доступе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика