Студэнт — злодзей

Источник материала:  
17.02.2010 — ЧП
У Германіі запёрты ў доме сабака выклікаў паліцыю

У ніжнесаксонскім Люхове сабака, якога гаспадыня пакінула аднаго дома, выклікаў паліцыю, паведамляе агенцтва АFP. Як мяркуецца, жывёліна выпадкова набрала лапамі экстранны нумар 112. На дыспетчарскім пункце, пачуўшы гучны брэх на тым канцы проваду, занепакоіліся і накіравалі па адрасе нарад паліцыі. Паліцэйскія знайшлі сабаку і яго 63-гадовую гаспадыню, якая толькі што вярнулася з крамы.

Плюс-мiнус кран

Кран вагой 23 тоны прадала дырэктар падраздзялення "Залатая дуброва" ААТ "Калiнкавiчырайаграсэрвiс". Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi завялi крымiнальную справу па гэтым факце. Машына 1987 года выпуску была спiсаная i знятая з балансу прадпрыемства, але, па правiлах, павiнна была быць апрыходаваная як металалом i здадзеная на склад. Замест гэтага 53-гадовая жыхарка вёскi Залатуха Калiнкавiцкага раёна разабрала кран на часткi i рэалiзавала iх нявызначаным асобам за 4,5 мiльёна рублёў, паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

Студэнт — злодзей

З дзвярэй гаража, якi знаходзiцца па вул. Iнтэрнацыянальнай у Пiнску, злодзей зрэзаў завесы i вынес шлiфавальную машынку, набор гаечных ключоў... i нават прыхапiў сякеру з ломам. Аператыўнiкi прыехалi са службовым сабакам, якi ўзяў след i вывеў мiлiцыянераў на мясцовага жыхара — студэнта ўнiверсiтэта.

Сымон Свiстуновiч.

З даху звалiўся...

непрацуючы 51-гадовы жыхар Гомеля. Ён вырашыў пачысцiць ад снегу дах свайго дома ў Савецкiм раёне горада, але не ўтрымаўся на коўзкай паверхнi. Мужчына памёр у рэабiлiтацыйным аддзяленнi бальнiцы, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Пароўну цi па справядлiвасцi?

Працаўнiкi гомельскага ТДА "СМП Гомельдойлiд" недалiчылiся заробленых грошай — больш за мiльён рублёў. Як высветлiлi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi, iх у прыватнае рэчышча накiроўвала галоўны бухгалтар прадпрыемства. У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама расказалi, што часткова 44-гадовая жыхарка вёскi Мiчурынскае Гомельскага раёна вярнула сродкi, якiя знiкалi з красавiка па снежань мiнулага года.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←Сколько воды утекло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика